3.65 BYN
3.04 BYN
3.60 BYN
Аляксандр Лукашэнка: Я буду рабіць усё, каб наша Беларусь жыла ў міры і згодзе
Вялікае свята Раства адзначаюць праваслаўныя вернікі. Яно адно з галоўных у хрысціянскім календары. Асаблівы перазвон паведамляе аб з'яўленні на свет Ісуса, аб пачатку новай эры ад Нараджэння Хрыстова. У нашай краіне свята сустракаюць прадстаўнікі самай шматлікай канфесіі.
Па добрай традыцыі кожны год гэты светлы дзень праводзіць у храме і наш Прэзідэнт. Сёння Аляксандр Лукашэнка наведаў Свята-Лісавецінскі жаночы манастыр у Мінску. На яго тэрыторыі 5 храмаў, у тым ліку адна з самых высокіх драўляных цэркваў у Еўропе - храм у імя свяціцеля Іаана Шанхайскага і Сан-Францыскага. Марознай святочнай раніцай сустракаюць тут цёпла і душэўна.
Аляксандр Лукашэнка запаліў калядную свечку ў храме, павіншаваў беларусаў са светлым святам і звярнуўся да вернікаў. Гаварылі пра духоўнае і надзённае. Прэзідэнт перакананы, што гэты год будзе лепшым. Але для гэтага ўсім нам не трэба лішні раз ствараць падставу, каб у грамадстве "іскрыла". Насупраць неабходна разам супрацьстаяць любым спробам раздрая. Са свайго боку Прэзідэнт запэўніў, што зробіць усё, каб у нашай краіне былі мір і згода.