3.65 BYN
3.04 BYN
3.60 BYN
Аляксандр Лукашэнка пабываў у копіі расійскай часткі МКС у падмаскоўным Зорным гарадку
Прэзідэнт Беларусі з рабочым візітам прыбыў у Расію. У падмаскоўным Зорным гарадку Аляксандр Лукашэнка па запрашэнні расійскага калегі наведвае Цэнтр падрыхтоўкі касманаўтаў імя Гагарына. Размова ідзе аб перспектывах беларуска-расійскага супрацоўніцтва ў касмічнай сферы.
Аляксандр Лукашэнка ў Зорным гарадку спачатку накіраваўся ў будынак з цэнтрыфугай. Там як раз праходзіла трэніроўка адной з прэтэндэнтак у касманаўты ад Беларусі. Як дзяўчына спраўляецца з перагрузкамі, кіраўнік дзяржавы назіраў на маніторы. А пазней пагутарыў з ёй асабіста.
Чакаецца, што Аляксандр Лукашэнка пазнаёміцца і з іншымі кандыдатамі ад нашай краіны, а таксама яму распавядуць пра сістэму адбору і падрыхтоўкі касманаўтаў. Зараз на базе цэнтра праходзяць адбор прэтэндэнты на палёт у космас ад Беларусі. Гэта шэсць дзяўчат.
Аляксандр Лукашэнка пабываў у копіі расійскай часткі МКС і цёпла пагутарыў з касманаўтамі.