3.72 BYN
2.93 BYN
3.39 BYN
Аўтамабіль збіў школьніка на пешаходным пераходзе ў Мінску

У Мінску аўтамабіль збіў школьніка, яго даставілі ў бальніцу. Аб гэтым паведамляе БЕЛТА са спасылкай на УДАІ ГУУС Мінскага гарвыканкама.
Паводле папярэдняй інфармацыі, увечар 6 лютага вадзіцель аўтамабіля Volkswagen на вул. Якубоўскага не праспусціў 11-гадовага хлопчыка, які перасякаў дарогу па нерэгулюемым пешаходным пераходзе. У выніку транспарт збіў дзіця. Школьніка даставілі ў бальніцу для абследавання. На месцы здарэння працавалі супрацоўнікі аддзела ДАІ Фрунзенскага РУУС Мінска.
ДАІ нагадвае вадзіцелям, што пры набліжэнні да пешаходнага пераходу яны абавязаны знізіць хуткасць руху, аж да спынення, каб саступіць дарогу пешаходам. Таксама пешаходам варта памятаць, што ў зімовы час з-за умоў надвор’я тармазны шлях транспарта павялічваецца, перасякаць праезную частку па зебры варта толькі ў выпадку, калі ўсе машыны спыніліся.















