Энергетыкі Беларусі працуюць над аднаўленнем абарваных правадоў з-за шквалістага ветру
У Беларусі працягваецца ліквідацыя наступстваў непагадзі.
Паводле даных Мінэнерга, іх спецыялісты працуюць ва ўзмоцненым рэжыме, каб зрабіць усё максімальна аператыўна. Усяго задзейнічана 106 аварыйных брыгад і 118 адзінак тэхнікі.
Энергетыкі бесперапынна манітораць сітуацыю. Моцны шквалісты вецер прывёў да падзення дрэў на правады, іх абрыву і пашкоджанню апор. Месцамі парывы ветру дасягалі 24 м/с. Пераважна электразабеспячэнне парушалася ў Віцебскай вобласці. Акрамя дзясяткаў паваленых дрэў па ўсёй краіне, у Калінкавічах вецер сарваў абліцоўку фасада жылога дома, якая пашкодзіла два аўтамабілі.







