У Беларусі стала больш аварый з удзелам дзікіх жывёл
Аўтар:Рэдакцыя news.by
У Беларусі за 8 месяцаў гэтага года зафіксавана звыш 3,5 тыс. ДТЗ з удзелам дзікіх жывёл. Гэта на 7 % больш, чым годам раней. Асноўная частка аварый прыпадае на ласёў і казуль. Хвалюе і тое, што пад колы аўто часцей сталі трапляць мядзведзі. У краіне расце і колькасць мядзведзяў. Акрамя таго, сёння часцей назіраем жывёл з-за сезонных фактараў.
Адзначым, афіцыйна ў Беларусі выпадкаў нападу мядзведзя на чалавека не зафіксавана. Пра прычыны росту колькасці мядзведзяў у краіне глядзіце сёння ў "Галоўным эфіры" на "Беларусь 1".







