3.78 BYN
2.82 BYN
3.32 BYN
У Маладзечанскім раёне легкавы аўтамабіль сутыкнуўся з грузавіком
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Два чалавекі загінулі ў ДТЗ у Маладзечанскім раёне.
25 сакавіка каля пяці гадзін раніцы паблізу в. Краснае, паводле папярэдняй інфармацыі, 25-гадовая мясцовая жыхарка за рулём Fiat на закругленні дарогі направа не справілася з кіраваннем, выехала на паласу сустрэчнага руху, дзе дапусціла лабавое сутыкненне з грузавіком Mercedes пад кіраваннем 47-гадовага мужчыны.
Вадзіцель легкавога аўто і яе пасажыр - 34-гадовая жыхарка Маладзечанскага раёна - загінулі.
На месцы здарэння працуюць супрацоўнікі ДАІ, МНС, следча-аператыўная група. Высвятляюцца прычыны аварыі. Узбуджана крымінальная справа.















