3.73 BYN
2.92 BYN
3.41 BYN
55,86 секунды! Ілья Шымановіч перапісаў еўрапейскі рэкорд на стаметроўцы брасам
Ілья Шымановіч перапісаў свой нацыянальны і еўрапейскі рэкорд на стаметроўцы брасам. Новая планка пакарылася беларусу на этапе Міжнароднай лігі плавання ў Будапешце. Пераможны вынік Шымановіча 55,86 секунды, папярэдняе дасягненне ён перасягнуў на 0,03 секунды. Адзначым, што Міжнародная ліга плавання - гэта клубныя спаборніцтвы. Ілья выступае за французскі калектыў Energy Standard. Пакуль гэта першая каманда лігі, наймацнейшы калектыў будзе вызначаны на фінальным этапе 21 і 22 лістапада.















