3.72 BYN
2.93 BYN
3.38 BYN
А. Сабаленка выступіць на выніковым турніры Жаночай тэніснай асацыяцыі
Арына Сабаленка кваліфікавалася на выніковы турнір WTA, які стартуе 8-га лістапада ў мексіканскай Гвадалахары. Зараз найлепшая тэнісістка краіны займае другое месца ў сусветным рэйтынгу. Таксама на спаборніцтвы ўжо адабраліся першая ракетка планеты аўстралійка Эшлі Барці і пераможца "Ралан Гарос" Барбара Крэйчыкава з Чэхіі, якая ідзе трэцяй у чэмпіёнскай гонцы. Сабаленка і Крэйчыкава дэбютуюць на гэтых спаборніцтвах. А Барці ў 2019-м стала пераможцай выніковага турніру.















