3.68 BYN
2.98 BYN
3.43 BYN
Аляксандра Сасновіч сёння будзе змагацца за выхад у 1/8 фіналу тэніснага турніру ў Мадрыдзе
Аляксандра Сасновіч сёння будзе змагацца за выхад у 1/8 фіналу тэніснага турніру катэгорыі "Прэм'ер" у Мадрыдзе. У другім раўндзе спаборніцтваў другая ракетка Беларусі згуляе са сто дзявятай у свеце Ганнай Каралінай Шмідлавай са Славакіі. З чатырох асабістых сустрэч тры засталіся за Сасновіч. Прамая трансляцыя матча пачнецца на "Беларусь 5" прыблізна ў 13 гадзін.















