3.72 BYN
2.93 BYN
3.38 BYN
Арына Сабаленка - прэтэндэнт на званне лепшай тэнісісткі сезона
Арына Сабаленка - прэтэндэнт на званне "Лепшая тэнісістка сезона". Прэс-служба WTA аб'явіла ўсіх намінантак, якія прэтэндуюць на гэтую прэстыжную ўзнагароду. Акрамя беларускі ў спісе аўстралійка Эшлі Барці, прадстаўніца Чэхіі Барбара Крэйчыкава, брытанка Эма Радукану, японка Наомі Осака, іспанка Гарбінье Мугуруса і полька Іга Свёнтэк. Уладальніца ўзнагароды стане вядомая на наступным тыдні.















