Азаранка і Сабаленка прабіліся ў 1/4 фіналу тэніснага турніру ў Адэлаідзе
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Дзве беларускі згуляюць у чвэрцьфінале турніру серыі WTA ў Адэлаідзе. Услед за Арынай Сабаленкай другі раўнд спаборніцтваў пераадолела і Вікторыя Азаранка. Пакуль экс-лідар сусветнага рэйтынгу на першым турніры ў новым сезоне не прайграла ніводнага сэта. Сёння раніцай Вікторыя прымусіла зачахліць ракетку Сінвэнь Жэн з Кітая - 6:2, 7:5.







