3.68 BYN
2.98 BYN
3.43 BYN
Беларусь - Германія ў 21:20 на "Беларусь 5"
Зборная Беларусі па футболе будзе гуляць супраць зборнай Германіі не толькі ад абароны, але і пастараецца навязаць сваю гульню. Аб гэтым напярэдадні кваліфікацыйнай сустрэчы чэмпіянату Еўропы-2020 гаварыў галоўны трэнер нашай нацыянальнай каманды Ігар Крывушэнка. Беларусы працуюць на базе федэрацыі футбола з панядзелка. І ўжо сёння прымуць адну з самых лепшых каманд у свеце - Германію. Цікава, што з-за траўмы не прыехаў галоўны трэнер нашага саперніка Ёахім Лёў.
Сустрэча Беларусь - Германія адбудзецца ўжо сёння на "Барысаў-Арэне". Стартавы свісток прагучыць у 21:45. Прамую трансляцыю "Беларусь 5" пачне ў 21:20.















