3.72 BYN
2.93 BYN
3.38 BYN
Беларусь адстойвае права прыняць чэмпіянат свету па хакеі - 2021
Яшчэ адзін рэзанансны выпадак, калі палітыка ўмешваецца ў спорт - чэмпіянат свету па хакеі. Як вядома, у наступным годзе Беларусь павінна правесці яго разам з Латвіяй на парытэтных пачатках. На жаль, ёсць сілы як унутры краін, так і за мяжой, якія спрабуюць перашкаджаць правядзенню форуму. Асабліва завіхаюцца ў Фінляндыі. Гэта краіна прайграла Беларусі права прыняць чэмпіянат у сябе, і спадзяецца ўзяць рэванш, праўда, ужо на палітычным полі. Гучаць заклікі да Еўрапарламента і міністраў паўплываць на сітуацыю. У гэтыя дні беларускае пытанне разглядае савет Міжнароднай федэрацыі хакея. Там чакаецца даклад экспертнай групы. Нагадаем, у 2014 годзе была падобная сітуацыя, але тады Рэнэ Фазель выступіў супраць пераносу форуму ў іншую краіну. Спаборніцтвы, дарэчы, у выніку прызналі лепшымі ў гісторыі. Зрэшты, у выдатнай беларускай арганізацыі сумнявацца не прыходзіцца і зараз - аргкамітэт ужо паабяцаў поўную бяспеку ўдзельнікам і балельшчыкам.















