Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка выйшла ў паўфінал Australian Open - 2023
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка (24-ты нумар сусветнага рэйтынгу) выйшла ў паўфінальную стадыю Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі,пішаБелТА.
Сёння ў другім чвэрцьфінале беларуска перамагла ў дзвюх партыях трэцюю ракетку планеты амерыканскуютэнісістку Джэсіку Пегулу - 6:4, 6:1. У паўфінале саперніцай Азаранкі будзе прадстаўніца Казахстана Алена Рыбакіна. На цяперашнім турніры Вікторыя Азаранка перамагла прадстаўніц ЗША Сафію Кенін і Мэдысан Кіз, а таксама аргенцінскуютэнісістку Надзю Падарошку і кітаянку Лін Чжу. Нагадаем, Азаранка двойчы станавілася пераможніцайAustralian Open - у 2012 і 2013 гадах.







