3.72 BYN
2.93 BYN
3.38 BYN
Беларускія біятланісткі заваявалі серабро ў эстафеце на этапе Кубка свету ў Эстэрсундзе
Беларускія біятланісткі заваявалі серабро на этапе Кубка свету, які прымае шведскі Эстэрсунд.
Чацвёрка, якую складаюць Ірына Лешчанка Дзінара Алімбекава, Алена Кручынкіна, Ганна Сола, вось ужо другі сезон запар стабільна дэманструе добры вынік. Аднак цяперашні год алімпійскі, таму да першай эстафеты была прыкавана павышаная ўвага. Беларускі ўступілі пераможцам францужанкам каля 58 секунд. Нашы дзяўчаты на стрэльбішчы прамахнуліся шэсць разоў. Аднак гэтыя часовыя затрымкі спартсменкі адпрацавалі ходам. Яны паказалі чацвёртую агульнакамандную хуткасць на лыжні. Усяго, нагадаем, стартавалі 22 зборныя.
У агульным заліку Кубка нацый беларускі падняліся на адну пазіцыю ў табелі. Зараз зборная займае трэцяе месца. У актыве 1520 ачкоў. Наступны этап адбудзецца ў аўстрыйскім Хохфільцэне з 10 па 12 снежня. У раскладзе спрынты, пасьюты і эстафеты.















