3.70 BYN
2.93 BYN
3.44 BYN
Беларускія фрыстайлісты - лепшыя ў сінхронных скачках. Пераможныя медалі - як у мужчын, так і ў жанчын
Ганне Гуськовай не было роўных у дуэце з Ганнай Дзяругай
Беларускія спартсмены сталі лепшымі ў сінхронных скачках на міжнародным турніры па фрыстайле. Спаборніцтвы сярод лыжных акрабатаў сёння прайшлі ў спарткомплексе "Раўбічы". Як у жанчын, так і ў мужчын на вышэйшую прыступку п'едэстала падняліся менавіта нашы спартсмены. Алімпійская чэмпіёнка Пхёнчхана Ганна Гуськова ўчора спынілася за крок ад п'едэстала ў асабістым турніры, зараз жа ёй не было роўных у дуэце з Ганнай Дзяругай.
Следам на схіл выйшлі мужчыны, дзе адразу два пераможныя месцы засталіся за беларусамі.
Павел Дзік і Станіслаў Гладчанка бяруць залатыя ўзнагароды
Трохі ўступілі пераможцам Максім Гусцік і Андрэй Кузьмін.Беларускія фрыстайлісты застаюцца на радзіме, як і многія іншыя ўдзельнікі ўчарашняга этапа Кубка свету і міжнароднага турніру ў сінхронных скачках. Бо з 5 па 7 лютага спарткомплекс "Раўбічы" прыме яшчэ адзін буйны старт - Кубак Еўропы ў лыжнай акрабатыцы.















