Беларускіх спартсменаў адхілілі ад удзелу ў Сурдлімпійскіх гульнях у Бразіліі
Адхіленне беларускіх спартсменаў з парушэннямі слыху ад удзелу ў Сурдлімпійскіх гульнях у Бразіліі неэтычнае і непрафесійнае, заявілі ў пасольстве Беларусі ў Бразіліі. XXIV летнія спартыўныя спаборніцтвы сёлета праходзяць з 1 па 15 мая ў горадзе Кашыяс-ду-Сул. Беларусь у пяці відах спорту павінны былі прадставіць 37 спартсменаў. Аднак з-за рашэння Міжнароднага спартыўнага камітэта глухіх па рэкамендацыі МАК нашых і расійскіх спартсменаў да ўдзелу не дапусцілі.
У гэтай сувязі пасольства Беларусі ў Бразіліі выказвае сваю глыбокую заклапочанасць наконт непахіснасці палажэнняў Алімпійскай хартыі і кантролю за іх выкананнем. "Беларускі бок выступае за безумоўную прыхільнасць прынцыпам Алімпізму і існаванне спорту па-за палітыкай", - падкрэслілі ў дыпмісіі.







