3.76 BYN
2.90 BYN
3.38 BYN
Чэмпіянат свету па гандболе. Беларусь згуляе супраць Славеніі
Мужчынская зборная Беларусі па гандболе сёння працягне выступленне на чэмпіянаце свету ў Егіпце. Пасля вікторыі над зборнай Паўднёвай Карэі наша каманда пазмагаецца са Славеніяй. Пачатак гульні ў 19:50, прамая трансляцыя на "Беларусь 5". Спартыўны канал Белтэлерадыёкампаніі таксама рыхтуе штодзённыя агляды форуму.















