3.70 BYN
2.93 BYN
3.45 BYN
"Дынама-Мінск" супраць "Поўначсталі"
Абаронца хакейнага мінскага "Дынама" Брэнан Менел пакінуў лазарэт каманды і згуляе сёння ў чарговым матчы рэгулярнага сезона КХЛ супраць "Поўначсталі". Усяго ў гэтым чэмпіянаце амерыканец правёў 35 паядынкаў, у якіх вызначыўся 28 баламі пры паказчыку карыснасці плюс 7. "Зубры" займаюць 6-е месца табліцы Заходняй канферэнцыі, маючы ў актыве 55 ачкоў. У "сталявараў" на адзін бал менш, чым у бела-сініх. І гэта 7-я пазіцыя Захаду. Прамую трансляцыю гульні ў гэтыя хвіліны вядзе тэлеканал "Беларусь 5".















