Галоўныя навіны спорту ў рубрыцы "Матчбол"
Арына Сабаленка, лепшая беларуская тэнісістка сучаснасці, спынілася за крок ад свайго чарговага тытула ў кар’еры. Напярэдадні чацвёртая ракетка свету гуляла ў фінальным матчы спаборніцтваў у нямецкім Штутгарце супраць першай на планеце Ігі Швёнтэк. І, на жаль, саступіла ў двух сэтах. Аднак удзел у такім тытульным матчы ўжо з’яўляецца поспехам.
25 красавіка фінал у беларускім хакеі. Хто будзе наймацнейшым: "Юнацтва" ці "Металург"? Больш падрабязна - у рубрыцы "Матчбол".
Хакейная інтрыга сёння завершыцца, але на гэты момант "Юнацтва" з Мінска і Металург" са Жлобіна ідуць на роўных. І ніхто не збіраецца саступаць.
У субботу, 23 красавіка, "сталявары" на хатняй арэне ў Жлобіне атрымалі перамогу ў шостым матчы з лікам 3:2. У выніку ў фінальнай серыі Кубка Прэзідэнта нічыя - 3:3. А гэта значыць, што гульня працягваецца і мы будзем назіраць за вырашальнай бітвай у сёмай сустрэчы.
На гол Дземчанкі, нагадаем, гаспадары адказалі узяццем варот з боку Пінчука. Другая дваццаціхвілінка засталася за "сталяварамі", якія дзякуючы дакладнаму кідку Суворава павялі ў ліку. У трэцім перыядзе заўзятары зноў убачылі два ўзяцці варот: па адным з боку кожнай каманды. Адзначым, дубль на свой рахунак запісаў Аляксандр Сувораў.
Вырашальны, сёмы матч серыі пройдзе сёння, 25 красавіка. Пачатак а 19-й гадзіне.
Пра футбольныя падзеі першынства ў Вышэйшай лізе. Барысаўскі БАТЭ напачатку сезона выглядае вельмі моцна. Пакуль клуб з Барысава ідзе без страты балаў і ўпэўнена ўзначальвае турнірную табліцу.
А вось Сяргей Ташуеў не можа наладзіць гульню "Шахцёра" і ў другім матчы запар пасля вяртання ў Салігорск не ведае смаку перамогі. У Гродне ў цэнтральным паядынку пятага тура нічыя з "Нёманам" - 1:1. На гол у першым тайме Аляксандра Анюкевіча адказаў дакладным ударам Максім Скавыш, які выйшаў на замену. І гэта яго першы гол у сезоне. "Нёман", наадварот, адзін з найлепшых клубаў старту беларускага сезона. Акрамя якаснай гульні ў Вышэйшай лізе хлопцы Ігара Кавалевіча блізкія да фіналу Кубка краіны.
Поспех даўся вельмі цяжка. Галоўны трэнер БАТЭ Аляксандр Міхайлаў збіраецца прааналізаваць матч супраць "Гомеля". У пятым туры чэмпіянату краіны па футболе жоўта-сінія аказаліся мацнейшымі за гасцей - 2:1. У паядынку вызначыліся Вілюмсан, Шуманскі і Адэола. Барысаўчане атрымалі пятую перамогу запар, але ўпершыню ў сезоне прапусцілі гол.
Шосты тур пачнецца 30 красавіка. Але перш за ўсё будзем сачыць за матчамі ў адказ у Кубку краіны. У сераду, 27 красавіка, гуляюць "Віцебск" - "Гомель", БАТЭ - "Нёман". Госці з будучых сустрэчах дабіліся перамог у першых матчах.
Напрыканцы нагадаем: галоўная хакейная падзея года пачнецца сёння ў 18:50. Прамы эфір матча "Юнацтва" -"Металург" на "Беларусь 5".







