3.74 BYN
2.83 BYN
3.34 BYN
І. Івашка атрымаў перамогу ў другім крузе тэніснага турніру US Open
Пераможца турніру ва Уінстан-Сейлеме Ілья Івашка атрымаў перамогу ў другім крузе US Open. За 2 гадзіны і 18 хвілін беларус у трох сэтах адолеў канадскага тэнісіста Вашэка Поспішыла, 6:3, 6:4, 7:5. У 1/16 фіналу Ілья сустрэнецца з фіналістам Уімблдона - 8-й ракеткай свету, італьянцам Матэа Берэтыні.















