3.67 BYN
3.08 BYN
3.50 BYN
Лёгкая атлетыка - яшчэ дзве ліцэнзіі ў беларусаў у алімпійскі Токіа
Міжнародная федэрацыя лёгкай атлетыкі зацвердзіла алімпійскія нарматывы малатабойцаў Юрыя Васільчанкі і Анастасіі Каламоец, якія яны выканалі 29 мая ў рамках чэмпіянату Малдовы, паставіўшы адначасова асабістыя рэкорды. Нагадаем, што на Адкрытым чэмпіянаце Беларусі, які 26 чэрвеня завяршыўся на "Дынама", Віталь Парахонька ў бегу з бар'ерамі і Марыя Жодзік у скачках у вышыню таксама заваявалі сабе квоту ў Токіа.
Вялікі матэрыял з эксклюзіўнымі каментарыямі галоўных дзеючых асоб Адкрытага чэмпіянату Беларусі па лёгкай атлетыцы глядзіце 29 чэрвеня ў праекце Агенцтва тэленавін "Спорт-кадр" на "Беларусь 5" у 12:30.