3.73 BYN
2.92 BYN
3.41 BYN
Міжнародная федэрацыя хакея не будзе касаваць дагавор аб правядзенні чэмпіянату ў Мінску і Рызе
Генсакратар Міжнароднай федэрацыі хакея Хорст Ліхтнер пракаменціраваў заклікі адабраць чэмпіянат свету - 2021 у Беларусі. Федэрацыя не збіраецца касаваць дагавор па палітычных патрабаваннях. Мы не дазволім так сябе шантажыраваць, адзначыў ён. Ліхтнер назваў незаконнымі "патрабаванні палітычнага сігналу з боку палітыкаў, якія не могуць самастойна знайсці рашэнне". Генсакратар перакананы, калі краіна вернецца да нармальнага ладу жыцця, гэта будзе фантастычны чэмпіянат свету ў Рызе і Мінску.















