3.84 BYN
2.81 BYN
3.23 BYN
Мінскае "Юнацтва" супраць "Рэд Бул Мюнхена". Трансляцыя на "Беларусь 5"
Узяць рэванш за паражэнне на выездзе. Мінскае "Юнацтва" на лёдзе "Чыжоўка-Арэны" сёння прымае "Рэд Бул Мюнхен" у матчы чацвёртага тура хакейнай Лігі чэмпіёнаў. Пасля трох гульняў калектыў Міхаіла Захарава размяшчаецца на 3-м месцы ў групе В - 3 ачкі; 6 ачкоў і другая пазіцыя - у каманды з Мюнхена. У "Юнацтва" ёсць добры шанц дагнаць немцаў. Для гэтага сёння трэба перамагаць дома. Такім чынам, у 16:50 прамая трансляцыя сустрэчы пачнецца на "Беларусь 5".















