3.72 BYN
2.93 BYN
3.38 BYN
Мінскае "Дынама" атрымала чацвёртую перамогу запар у КХЛ
Я задаволены гульнёй усіх гульцоў апошнім часам - і беларусамі, і іншаземцамі. Галоўны трэнер сталічнага "Дынама" Крэйг Вудкрафт менавіта так рэзюмаваў паядынак супраць "Ак Барса" напярэдадні ў рамках рэгулярнага чэмпіянату КХЛ. Бела-сінія атрымалі валявую перамогу ў гасцях 4:3. У авертайме вікторыю мінчанам прынёс дакладны кідок Тэдэнбю. У турнірнай табліцы Заходняй канферэнцыі "Дынама" на пятым месцы, заўтра беларусы згуляюць у гасцях супраць "Нафтахіміка".















