3.74 BYN
2.83 BYN
3.34 BYN
Мужчынская і жаночая зборная Беларусі - чэмпіёны свету - 2021 па пажарна-выратавальным спорце
Нашым спартсменам ізноў не было роўных. Спаборніцтвы праходзяць у Казахстане. Сёння ў Карагандзе ў апошні спаборніцкі дзень у дысцыпліне "Баявое разгортванне" нашы дзяўчаты сталі другімі, а мужчыны пятымі. Але ўпэўненае выступленне падчас усяго чэмпіянату ў розных дысцыплінах дазволіла абедзвюм нашым зборным у агульнакамандным заліку заняць першае месца. Па выніках чатырох дзён спаборніцкай барацьбы тройка прызёраў сярод жанчын выглядае наступным чынам: Беларусь, Расія, Чэхія. Сярод мужчын - Беларусь, Чэхія, Расія.















