3.77 BYN
2.98 BYN
3.44 BYN
Падчас другога этапу Кубка Садружнасці па біятлоне беларусы заваявалі 2 медалі - атлеты дэманструюць волю да перамогі і характар
17 верасня ў Раўбічах прадоўжыўся другі этап Кубка Садружнасці - летняга аналагу біятлона.
Падрабязнасці ў Андрэя Казлова.
Дзінара Алімбекава сёння заваявала серабро ў гонцы праследавання, а сітуацыя на апошнім рубяжы была не з лёгкіх. Нервы ў беларускі аказаліся мацнейшымі, чым у статутных расійскіх спартсменак.
Следам за Дзінарай чаканні балельшчыкаў апраўдаў Антон Смольскі. У мужчын сярод галоўных канкурэнтаў расійскія топавыя атлеты: тытулаваны Бабікаў, амбіцыйны Бажын, а мянушка Латыпава - Буйвал - гаворыць сама за сябе. Але Антон здолеў узяць медаль - сёння бронзавы. У спрынце было золата.
Беларускія спартсмены Дзмітрый Лазоўскі і Мікіта Лобастаў адваявалі сабе месцы ў тытульнай шасцёрцы. Гэта добры зачын перад мас-стартамі. І наогул тут увага да ўсіх. Гонка можа не скласціся, але аўтографы спартсмен усё роўна будзе раздаваць, як Іра Кручынкіна, напрыклад.
Завершыцца другі этап Кубка Садружнасці ў нядзелю, 18 верасня, гонкамі з масавага старту.