3.68 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
Нападаючы Аляксандр Когалеў застаецца ў хакейным мінскім "Дынама"
Нападаючы падпісаў двухбаковы кантракт на два гады. У мінулым сезоне за 44 матчы ў форме бела-сініх Аляксандр набраў 9 ачкоў - 4 шайбы і 5 асістаў, зарабіў 10 хвілін штрафу пры паказчыку карыснасці плюс 1. Напрыканцы гульнявога года Когалеў папоўніў рады мінскага "Юнацтва" і стаў з ім чэмпіёнам Беларусі. Форвард прыняў удзел у чатырох паядынках чэмпіянату свету ў Нур-Султане і дапамог нацыянальнай зборнай вярнуцца ў эліту.















