3.76 BYN
2.90 BYN
3.38 BYN
Новыя выпадкі заражэння COVID-19 на Australian Open
Аўстралійскія ўлады паведамілі аб новых выпадках заражэння каранавірусам сярод удзельнікаў першага ў сезоне тэніснага турніру Вялікага шлема Australian Open. Два новыя тэсты далі станоўчы вынік на COVID. Яшчэ адзін - у чалавека, які не з'яўляецца тэнісістам. Паводле афіцыйнай статыстыкі, ужо 10 чалавек, якія маюць дачыненне да спаборніцтваў, здалі станоўчы тэст. На жорсткім 14-дзённым каранціне апынуліся больш як 70 гульцоў. Справа ў тым, што на рэйсах, на якіх яны дабіраліся да Мельбурна, былі заражаныя. Зараз тэнісісты знаходзяцца ў атэлях і пазбаўлены паўнацэннай магчымасці трэніравацца. Напрыклад, так падцягвае сваю фізічную форму і лідар мужчынскага сусветнага рэйтынгу Новак Джокавіч.
Адзначым, менавіта серб - дзеючы пераможца Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе, у жанчын жа - амерыканка Сафія Кенін. Турнір павінен стартаваць 8 лютага.















