3.74 BYN
2.90 BYN
3.37 BYN
"Нью-Джэрсі" Я. Шаранговіча стартуе ў сезоне НХЛ сёння ноччу
Поспехі Ягора Шаранговіча ў НХЛ паўплываюць на развіццё хакея Беларусі. Аб гэтым напярэдадні старту сезона для "Нью-Джэрсі Дээвілз" паразважаў галоўны трэнер каманды Ліндзі Раф. "Можа быць, ён і адзін з Беларусі, але нават калі ён адзін, то дзеці ў яго краіне гэта ўбачаць і захочуць стаць наступнымі Шаранговічамі. Мы ўбачылі, які ўплыў ён аказаў на нашу каманду", - адзначыў настаўнік. Першы матч рэгулярнага чэмпіянату "Нью-Джэрсі Дэвілз" правядзе гэтай ноччу дома супраць "Чыкага Блэк Хоўкс".















