3.72 BYN
2.93 BYN
3.38 BYN
Агляд футбольных матчаў чэмпіянату Беларусі за 26 верасня
Другая перамога за тыдзень. Салігорскі "Шахцёр" пад кіраўніцтвам Аляксея Багі ў матчы 24-га тура абгульвае гродзенскі "Нёман". Адзіны дакладны ўдар у супрацьстаянні нанёс нігерыйскі легіянер "гарнякоў" Эзе Акеухі. Другую каманду - БАТЭ - "Шахцёр" апярэджвае на 4 ачкі, пры гэтым маючы дзве гульні ў запасе.
У іншых нядзельных матчах мінскае "Дынама" не заўважыла "Смаргонь" - 5:0 - і па-ранейшаму ідзе на трэцім месцы, "Віцебск" і "Энергетык-БДУ" ачкі падзялілі 2:2.















