3.84 BYN
2.77 BYN
3.20 BYN
Першы ў сезоне старт па лёгкай атлетыцы прымае стадыён на Каліноўскага ў Мінску
Першы ў сезоне старт па лёгкай атлетыцы сёння прыме стадыён на Каліноўскага ў Мінску. У праграме ўсе дысцыпліны, за выключэннем хіба што марафону і спартыўнай хады. Змагацца за перамогу будуць усе наймацнейшыя спартсмены. У сектары для кідання кап’я, да прыкладу, балельшчыкі ўбачаць Таццяну Халадовіч. У кіданні молата заяўленая Ганна Малышчык, канкурэнцыю якой паспрабуе скласці Анастасія Каламоец. У скачках у даўжыню выступіць Анастасія Мірончык-Іванова, на бегавую дарожку выйдзе Крысціна Ціманоўская.















