3.68 BYN
2.97 BYN
3.45 BYN
"Полымя міру" ў Беларусі
Ледзь больш як месяц застаецца да II Еўрапейскіх гульняў. І галоўны сімвал - агонь гульняў - ужо тыдзень падарожнічае па Беларусі.
"Полымя міру" паспела наведаць Брэст, у Камянецкай вежы, Белавежскай пушчы, на балотах Палесся і гранітных кар'ерах. Нават ва ўнікальным Косаўскім замку. Полымя правезлі на байдарцы і параходзе, на брычцы і конна!
Сярод тых, каму дасталася ганаровая місія факеланосца, і нашы калегі. Напрыклад, Святлана Панкратава з факелам сустрэла маляўнічы світанак на рацэ Піна.
Далей агонь адправіўся ў Гродзенскі рэгіён. Пасля Каложскай царквы "Полымя міру" адправілі ў воднае падарожжа па Аўгустоўскім канале. Усяго агонь II Еўрапейскіх гульняў пераадолее 8 тысяч кіламетраў!















