3.68 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
"Полымя міру" сустракае Глыбоцкі раён
Першым пунктам у маршруце факеланосцаў стаў культурна-дэндралагічны комплекс у вёсцы Мосар.
Штогод гэтая маляўнічая мясціна вабіць вернікаў і турыстаў з розных краін свету. Каб пакланіцца мошчам святога Юстыніяна, якія захоўваюцца ў касцёле святой Ганны, многія пераадольваюць сотні кіламетраў. Мосар славіцца і сваімі крыніцамі, вада з якіх лічыцца гаючай. Удзельнікаў эстафеты сустракалі жывой музыкай, на адкрытай пляцоўцы працавала выстава-кірмаш сувеніраў ручной работы. Таксама ў праграме этна-дыскатэка і наведванне этнаграфічнага музея.
А ў гэтыя хвіліны агонь II Еўрапейскіх гульняў прыбыў на прадпрыемства па перапрацоўцы малака. Пасля эстафета прадоўжыцца ў дэндрасадзе Глыбоцкага лясгаса. Тут удзельнікаў чакае канцэрт "Полымя сэрцаў".















