Зборная Беларусі па дзюдо выйграла адкрыты чэмпіянат краіны сярод змяшаных каманд
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Зборная Беларусі па дзюдо выйграла адкрыты чэмпіянат краіны сярод змяшаных каманд, які сёння завяршыўся ў Палацы спорту. У фінале спаборніцтваў нацыянальная зборная справілася з першай дружынай Расіі, 4:1. Ягор Трухан прынёс пераможны бал беларусам. Адзначым, бронзавыя ўзнагароды ў другой каманды нашых усходніх суседзяў. Усяго выступілі ў Мінску 9 зборных. Турнір стаў чарговым этапам адбору кандыдатаў у нацыянальную каманду Беларусі.
Зборная Беларусі працягвае падрыхтоўку да чэмпіянату свету, які павінен прайсці ў Ташкенце ў кастрычніку.







