3.72 BYN
2.93 BYN
3.38 BYN
Зборная Беларусі па футболе зноў згуляе з Бельгіяй у рамках кваліфікацыі да ЧС-2022
Настройваюцца даць бой лідару сусветнага рэйтынгу і рэабілітавацца перад балельшчыкамі за паражэнне з лікам 0:8 у першым крузе - зборная Беларусі па футболе зноў згуляе з Бельгіяй у рамках кваліфікацыі да чэмпіянату свету 2022 года. Пасля чатырох тураў у актыве "белых крылаў" толькі адна вікторыя пры трох паражэннях. У нядзелю, нагадаем, мы выпусцілі нават нічыйны вынік у гульні з Уэльсам.
Ці зможа сёння каманда Георгія Кандрацьева навязаць барацьбу грознаму апаненту, даведаемся з прамой трансляцыі на канале "Беларусь 2". Пачатак у 21:45.















