3.68 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
Зборная Беларусі па хакеі перайграла Славенію - 4:1. Лепшы гулец - Алег Явенка
Трэці матч - трэцяя перамога! Зборная Беларусі па хакеі набірае форму па ходзе турніру і да двух найважнейшых матчаў падыходзіць у выдатным настроі. Сёння каманда Андрэя Сідарэнкі перайграла Славенію - 4:1. З гэтай зборнай, адзначым, у беларусаў традыцыйна паядынкі складаліся няпроста. Вось і зараз на пятай хвіліне трэцяга перыяду лік быў роўным - 1:1. Аднак далей закідвалі толькі нашы хлопцы. Вынік - перамога, 4:1. Лепшым гульцом прызнаны Алег Явенка. Абаронца закінуў другую шайбу беларусаў.
Такім чынам, у нашай каманды максімум ачкоў пасля трох гульняў - 9. І ўжо 4 мая, у выпадку перамогі над Казахстанам, беларусы могуць забяспечыць сабе вяртанне ў элітны дывізіён.















