3.76 BYN
2.90 BYN
3.38 BYN
Зборная Беларусі за крок да п'едэстала ў змяшанай эстафеце
Зборная Беларусі па біятлоне спынілася за крок да п'едэстала ў змяшанай эстафеце на 5-м этапе Кубка свету. Алімпійская чэмпіёнка Пхёнчхана Дзінара Алімбекава сыходзіла на лыжню ад нашай каманды першай і, зарабіўшы штрафны круг, перадала эстафету Алене Кручынкінай - 14-й, якая палепшыла пазіцыі беларусаў. Сяргей Бачарнікаў стартаваў на 7-м месцы, а на фінішы быў 4-м. Антон Смольскі гэту высокую пазіцыю захаваў. Перамогу ж святкавала зборная Расіі, на фінішы Эдуард Латыпаў абышоў прадстаўнікоў Нарвегіі Стурла Холма Лагрэйда і Францыі - Кантэна Фіёона-Маі.















