3.68 BYN
2.97 BYN
3.45 BYN
Сёння "Полымя міру" сустрэнуць у Шклоўскім раёне
Эстафета ІІ Еўрапейскіх гульняў "Полымя міру" працягвае свой шлях па Магілёўскай вобласці.
Напярэдадні лампада дастаўлена яго захавальнікамі да мемарыяла “Буйніцкае поле”. Вядомыя артысты, спартсмены, выдатныя людзі рэгіёна пранясуць агонь па самых знакавых месцах. Ён ужо пабываў у заасадзе, на самых буйных прадпрыемствах вобласці і праплыў на цеплаходзе.
Сёння "Полымя міру" сустрэнуць у Шклоўскім раёне. Далучыцца да эстафеты змогуць жыхары і аграгардка Александрыя. Агонь пабывае і ў самым прыгожым яго месцы - Трафімавай крыніцы.















