3.76 BYN
2.83 BYN
3.34 BYN
Глядзіце больш спартыўных падзей у рубрыцы "Матчбол"
Чатыры самыя моцныя хакейныя клубы Беларусі разыгралі першы трафей у сезоне - Кубак Руслана Салея. Вялікае спартыўнае свята адбылося напярэдадні на лёдзе "Чыжоўка-Арэны". Другі год запар кубак заваявала мінскае "Дынама", якім кіруе Крэйг Вудкрафт. Пасля гэтага трыумфу ён сканцэнтруецца на нацыянальнай зборнай Беларусі, таму што наперадзе барацьба за пуцёўку на Алімпійскія гульні ў Пекіне. Больш спартыўных падзей у рубрыцы "Матчбол".
Віншуем з перамогай у Кубку Руслана Салея мінскае "Дынама" і жадаем пазітыўнага выступлення ў будучым сезоне Кантынентальнай хакейнай лігі!А на працягу гэтага тыдня ўважліва сочым за стартам жаночай зборнай Беларусі па валейболе на чэмпіянаце Еўропы.
Амбіцыі жаночай зборнай Беларусі па валейболе растуць напярэдадні чэмпіянату Еўропы. Дзяўчаты нашай каманды, якая гэтымі днямі завяршае падрыхтоўку на базе "Чыжоўка-Арэны" і рыхтуецца да вылету ў Харватыю, смела кажуць ледзь не аб медальных планах на найбліжэйшае Еўра. Нагадаем, што зборнай кіруе Станіслаў Салікаў - настаўнік "Мінчанкі", якая дасягнула ў мінулым сезоне свайго гістарычнага выніку, прабіўшыся ў "Фінал шасці" Суперлігі. Касцяк нацыянальнай зборнай і складаюць дзяўчаты са сталічнага клуба. Таксама да збору на "Чыжоўка-Арэне" далучыліся нашы легіянеры з расійскага чэмпіянату.
Сюжэт пра тое, каго рыхтуюць у аснову на Еўра, з кім нашым змагацца за месца як мінімум у першым раўндзе плэй-оф, глядзіце 17 жніўня на "Беларусь 5" у праекце Агенцтва тэленавін "Спорт-кадр".
Что тычыцца трансляцый, то тэлеканал "Беларусь 5" у вялікім аб’ёме пакажа чэмпіянат Еўропы, і не толькі паядынкі группы з удзелам беларусак. Абавязкова сачыце за праграмай тэлеперадач.
З псіхалогіяй у мужчынскай зборнай Беларусі па біятлоне стала лепей, аднак яшчэ ёсць над чым працаваць. Старшы трэнер каманды Андрэй Падзін у інтэрв'ю падвёў прамежкавыя вынікі летняй падрыхтоўкі да алімпійскага сезона. Пасля вяртання з італьянскага Антхольца нашы хлопцы аднавілі трэніроўкі ў Лагойску. Спецыяліст адзначае, што задача на найбліжэйшыя месяцы - гэта паляпшэнне стральбы на рубяжах пры высокім пульсе. І лагойскія ўзвышшы для гэтага падыходзяць лепш за ўсё. Таксама Падзін паразважаў аб прыцягненні псіхолага ў зборную напярэдадні такога важнага старту. Спаборніцтвы па біятлоне ўжо ў пачатку будучага года адбудуцца ў рамках Алімпіяды ў Пекіне.















