3.78 BYN
2.97 BYN
3.43 BYN
Салігорскі "Шахцёр" пакідаюць Ігар Стасевіч і Аляксандр Гутар
Дзеючы чэмпіён церпіць страты. Стан салігорскага "Шахцёра" пакідаюць Ігар Стасевіч і Аляксандр Гутар. І паўабаронца, і галкіпер рассталіся з клубам па ўзаемным пагадненні бакоў. Стасевіч перайшоў у каманду з Салігорска перад стартам мінулага сезона, у 32 матчах аформіў тры мячы і аддаў 4 галявыя перадачы. Выйграў з "гарнякамі" не толькі чэмпіянат, але і Суперкубак краіны. Гутар гэтыя трафеі браў з калектывам два гады запар, а ў сезоне 2020-га менавіта ён быў капітанам "Шахцёра". Таксама клуб пакінулі Юрый Кендыш і Раман Бегуноў.