3.68 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
Сталічны этап турніру "Скураны мяч" завяршыўся. Наперадзе рэспубліканскія спаборніцтвы
У нашых юных футбалістаў наперадзе рэспубліканскія спаборніцтвы. Сталічны этап турніру "Скураны мяч" на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба завяршыўся. Лепшымі ў Мінску аказаліся футбалісты Першамайскага раёна. Спаборнічалі хлопчыкі ў сярэдняй і малодшай узроставых групах. Адзначым, з пераможцамі ў малодшай групе працуе былы галоўны трэнер зборнай Беларусі па міні-футболе Уладзімір Ігнацік. Матчы складаюцца з трох таймаў па 15 хвілін у самых маленькіх, хлопцы старэйшыя гуляюць па 20.
Зараз фіналістаў мінскага этапу чакаюць летнія канікулы, а пасля - рэспубліканскія спаборніцтвы "Скураны мяч". Яны пройдуць на гэтым жа полі футбольнага клуба "Мінск" у пачатку верасня.















