У Беларусі дзве залатыя ўзнагароды ў біятлоне на трэцім этапе Кубка Садружнасці
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Сёння стартаваў трэці Кубак Садружнасці, і зборная Беларусі забрала ў сваю скарбонку два залатыя медалі па выніках дзвюх асабістых гонак. Дзінара Алімбекава як вялікі біятлонны майстар упэўнена выйграла жаночы суперспрынт. А ў мужчын і ўвогуле сенсацыя! Іван Тулацін пакінуў ззаду сябе куды больш тытулаваных канкурэнтаў. У тым ліку і капітана Антона Смольскага - ён з серабром! Усе галоўныя кадры і эмоцыі ў сваім матэрыяле сабраў Андрэй Казлоў (відэа).







