3.72 BYN
2.93 BYN
3.38 BYN
У беларускай зборнай па футболе ўзніклі кадравыя праблемы
Траўмы і хваробы абяскровілі нацыянальную зборную Беларусі па футболе напярэдадні двух адборачных матчаў чэмпіянату свету супраць Эстоніі і Чэхіі. Адразу 9 гульцоў не далічыўся трэнерскі штаб з першапачатковага спісу выкліканых на збор. Асабліва аслабела лінія абароны: мінус Паліцевіч, Юзепчук, Швяцоў, Золатаў, Рахманаў, Сачыўка. Замест іх у галоўную каманду краіны выкліканы Юдзянкоў, Садоўнічы, Бардачоў, Нячаеў, Сяляваі Анцілеўскі з "Тарпеда-БелАЗ". Дарэчы, у галоўнага трэнера Георгія Кандрацьева пацвердзіўся каранавірус, зараз каманду ўзначальвае яго памочнік Алег Радушка. 8 кастрычніка беларусы сустрэнуцца ў Таліне з эстонцамі, 11 кастрычніка ў Казані - з чэхамі. Шанцы на выхад з групы чыста тэарэтычныя.















