3.72 BYN
2.93 BYN
3.43 BYN
У рубрыцы "Матчбол" узгадаем прыемныя трыумфы беларусаў і вызначым спартыўную сталіцу не толькі цэнтральнага рэгіёна, але і ўвогуле краіны!
Напрыканцы выпуску ў панядзелак – традыцыйна пра спорт, і сёння не выключэнне! У апошняй у 2020-ым годзе рубрыцы “Матчбол” узгадаем прыемныя трыумфы беларусаў і вызначым спартыўную сталіцу не толькі цэнтральнага рэгіёна, але і ўвогуле краіны!
Год, у тым ліку і спартыўны, амаль завершаны – узгадаем самыя яскравыя моманты. Раўбічы прымалі чэмпіянат Еўропы па біятлоне – ён прайшоў бліскуча, беларусы заваявалі першае агульнакаманднае месца!
Тры залатыя медалі і адна бронза ў актыве гаспадароў спаборніцтваў - Сяргей Бачарнікаў двойчы падымаўся на першую ступень п’едэстала, тытул лепшай таксама ў актыве Алены Кручынкінай.
Магчыма, такое выдатнае выступленне натхніла нацыянальную каманду на новы сезон. Так, Дзінара Алімбекава прыемна здзіўляе: на гэты момант беларуска праводзіць свой лепшы адрэзак у Кубку свету, у актыве алімпійскай чэмпіёнкі ёсць першая перамога, а ў агульным заліку Алімбекава пакуль на 5-м месцы!
У наступным сезоне Раўбічы прымуць этап Кубка свету. Безумоўна, будзе цікава, у новым годзе спартыўны комплекс таксама будзе ў цэнтры ўвагі.
Сёння ж, нагадаем, у 20 гадзін 5 хвілін сочым за Каляднай гонкай – у нямецкім Рупольдынгу выступіць Дзінара Алімбекава і Антон Смольскі.
У футбольным чэмпіянаце краіны новы чэмпіён - салігорскі "Шахцёр", менавіта, гарнякі сталі лепшымі ў валейбольным першынстве Беларусі.
Упэўнена выглядае і мясцовая хакейная каманда, без перабольшвання можно назваць Салігорск сталіцай гульнявых відаў спорту 2020 года! Вызначым і першыя ў гісторыі жодзінскага "Тарпеда-БелАЗ" медалі чэмпіянату Беларусі ў Вышэйшай лізе: Юрый Пунтус прывёў аўтазаводцаў да бронзы першынства.
Чэмпіянат свету па хакеі з-за пандэміі каранавіруса быў адменены, таму ўся ўвага сталічнаму "Дынама" ў КХЛ і, на гэты момант "зубры" прыемна здзіўляюць – пятае месца займае каманда ў Заходняй канферэнцыі, заўтра чарговая гульня – на "Мінск-Арэне" "бела-блакітныя" сустрэнуцца з "Нафтахімікам". З упэўненасцю чакаем плэй-оф КХЛ разам.
На гэтым тыдні працягваем сачыць за хакейнай Экстралігай, чэмпіянатам Еўропы па гандболе сярод жаночых зборных, біятлонам – чацвёрты этап таксама пройдзе ў Аўстрыі, і сталічнымі "Цмокамі" ў Лізе чэмпіёнаў. Усё гэта, зразумела, вас чакае на тэлеканалах Белтэлерыдаёкампаніі! Любіце спорт і мы абавязкова ўбачымся!















