3.78 BYN
2.82 BYN
3.32 BYN
У шведскім Эстэрсундзе стартуе жаночы мас-старт. Хварэем за Ірыну Крыўко
Сёння хварэем за нашу Ірыну Крыўко. З хвіліны на хвіліну ў шведскім Эстэрсундзе стартуе жаночы мас-старт. Ірына адзіная з беларусак уключана ў гонку дзякуючы высокаму рэйтынгу (11 месца) ў агульным заліку Кубка свету. Выйдзе на старт пад 14-м нумарам. Такім чынам, прамая трансляцыя пачнецца на "Беларусь 5" у 15:05. Завершыцца чэмпіянат свету па біятлоне мужчынскім мас-стартам. Тэлеанлайн пачнецца ў 17:45. У лік трыццаці яго ўдзельнікаў беларускія біятланісты не адабраліся.















