3.73 BYN
2.92 BYN
3.41 BYN
Жараб'ёўка чэмпіянату свету - 2022
Лідар рэйтынгу ФІФА - зборная Бельгіі - адзін з сапернікаў Беларусі ў кваліфікацыі чэмпіянату свету 2022 года. Жараб'ёўка еўрапейскага адбору прайшла напярэдадні ў швейцарскім Цюрыху. Наша каманда апынулася ў групе І, дзе апроч бронзавага прызёра апошняга мундыяля ў нас у апанентах Уэльс, Чэхія і Эстонія. У фінальную частку планетарнага форуму напрамую выйдуць пераможцы груп, а зборныя, якія занялі другія месцы, - у раўнд плэй-оф. Там да іх далучацца два лепшыя калектывы Лігі нацый.















