Зоркі сусветнага тэніса супраць адхілення беларускіх і расійскіх спартсменаў
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Што пасееш, то і пажнеш. Прыказка добра характарызуе сітуацыю вакол Уімблдона. Яго арганізатары, нагадаем, без прычын не пускаюць на лонданскія корты беларускіх і расійскіх спартсменаў. Дык вось зоркі сусветнага тэніса - швейцарац Роджэр Федэрэр, іспанец Рафаэль Надаль, брытанец Эндзі Марэй - у адказ заклікаюць ATP пазбавіць Уімблдон рэйтынгавых ачкоў.







