Зоркі танца пазмагаліся на Кубку Крамля ў Маскве
Паўтары тысячы гледачоў і больш за 100 удзельнікаў. У Маскве адбыўся Кубак Крамля па спартыўных бальных танцах. Сярод удзельнікаў аматары і прафесіяналы з Расіі, Беларусі і іншых краін СНД. А вось пары з Еўропы і ЗША з-за санкцый пазмагацца на Кубку Крамля не змаглі. Самба, румба, ча-ча-ча, вальс, факстрот і пасадобль - 6 гадзін лепшыя дуэты ў лацінаамерыканскай і еўрапейскай праграмках паказвалі грацыю і дасканаласць рухаў на адным з лепшых паркетаў Расіі.
Кубак Крамля - адзін з самых прэстыжных конкурсаў па спартыўных танцах. На паркет трапляюць толькі па спецыяльным запрашэнні і толькі наймацнейшыя пары Еўропы і свету. Сёлета змагаліся за 5 кубкаў у лацінаамерыканскай і еўрапейскай праграмах. Наступнае свята танца адбудзецца ўжо ў Санкт-Пецярбургу ў сярэдзіне лістапада.







