3.67 BYN
3.08 BYN
3.50 BYN
70 % расіян сутыкнуліся са стратай даходаў
У пададзеным сёння трэцім дакладзе Міжнароднай арганізацыі працы прагноз несуцяшальны. У выніку пандэміі каранавіруса працу страцяць больш за 300 мільёнаў чалавек ва ўсім свеце, больш за паўтара мільярда пазбавяцца сродкаў да існавання. Вядучыя эксперты папярэджваюць аб глабальных наступствах пандэміі, якая б'е па эканоміцы. Ужо 436 мільёнаў кампаній сутыкаюцца з высокімі рызыкамі сур'ёзных збояў у працы.
Толькі ў Расіі працу могуць страціць ад 20 да 25 мільёнаў чалавек, калі каранцін у краіне працягнецца да лета, у гэтым перакананыя даследчыкі сайта "Суперджоб.ру". Падліковая палата больш стрыманая: яе прагноз - да 8 мільёнаў беспрацоўных. Згодна з апытаннем Вышэйшай школы эканомікі з удзелам больш як 3 тысяч рэспандэнтаў, каля 70 % расійскіх грамадзян ужо паспелі сутыкнуцца альбо з падзеннем, альбо з поўнай стратай даходаў у першыя дні непрацоўных тыдняў.